Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апіраюцца на клясавы грунт, але практычна… як кожная сэкта былі абхоплены духовым мяшчанстам, застылі ў пакланеньні дактрынам і аўторытэтам і меней дасягнулі, чымся іх спрытныя колегі. Але трэба прызнаць, што гэты немарксіцкі соцыялізм мае жывыя карані ў грунце жыцьця і зьмярцьвеў толькі з-за свайго сэктантства, вузкасьці, духовага мяшчанства, каторае пашкодзіла яму выйсьці на шырокі шлях.

Так ня здолелі актыўныя палітычныя партыі разьвязаць справу вольнай творчай асобы і соцыяльнай творчасьці, бо ў ідэале кожнай быў ланцуг, прымус, дыктатура, як для іншых, так і на саміх сябе. Сучасныя партыйна-клясавыя групы і ўрады, што апіраюцца на такія групы, скончылі поўным банкруцтвам. Сваймі сіламі, ня грунтуючыся на ўсёй грамадзянскай працоўнай масе, а толькі баючыся і асьцярагаючыся яе, яны ня здолелі зьдзейсьніць тых лёзунгаў, якія так шчодра абяцалі сваім народам. Усе дэмакратычныя вольнасьці здратованы дэмакратычнымі ўрадамі, соцыялістычны ідэал зусім далёкі ад зьдзейсьненьня ўрадамі, якія завуць сябе соцыялістычнымі. Ніхто з сучасных сьвядомых грамадзян, калі ён не адтрымлівае значнай урадавай падмогі, шчыра ня пойдзе бараніць афіцыяльных перакананьняў, ніхто ня