Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пустой, буржуазнага характару, крыважорнай дактрынаю: Маркс спусьціў соцыялізм з „утапічнага неба“ ўроўнь звычайнай дэмакратычнай партыі, якая марыць аб захапленьні ўлады, зьмяніўшы сьвятую справу чалавечага вызваленьня на дасягненьне клясавай перамогі. Праўда, трэба ўзяць пад увагу, што тут ідзе аб клясе прыгнечанай, абрабаванай; але кожны, хто ведае сучасныя адносіны, павінен прызнаць, што з учарайшняга раба, выходзіць найлепшы рабаўладца. Знача, справа ня ў тым, хто будзе каваць кайданы, а хто будзе насіць іх, справа ў тым, каб зусім спыніць няволю. Марксістыя адкажуць, што ў ідэале захапленьня ўлады і дыктатуры ёсьць адсутнасьць прыгнечаных, бо ўладаром павінны быь усе прыгнечаныя, усе працуючыя. Направер выходзіць ня так. Як толькі выяўляецца элемэнт улады, яна заўсёды застанецца ў руках невялікай групы: такая ўжо істота ўлады. Марксізм лічыць магчымым даць уладу толькі пролетарыяту, а сялянства павінна цярпець яго хоць і „працоўную“ дыктатуру. Знача, ўжо што і ўладары ёсьць; і прыклад камуністычнага досьледу Расеі сьведчыць, што працоўныя ўладары могуць быць вельмі жорсткі і несправядлівы да сваіх працуючых рабоў.