Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быццам шапаценьне нераспушчанага лісьця, лепету нерадзіўшыхся дзяцей і зьвяркоў: быццам сокі жыцьця бродзяць, шукаючы сьвету, чакаючы свайго нараджэньня.

Вось адхіляецца прадвечны туман, быццам хмары нараджаюцца, быццам тоненькія цуркі цягнуцца ўвыш, угару… родзіцца першы нагад на жыцьцё: падзяляецца сьвет і нявыразнасьць змроку…, але яшчэ няма самага жыцьця, няма творчасьці. А калі зазіхаціць першая маланка, шырокай бліскучай і стужкай, злучаючы высокія, быццам пазбаўленыя цяжкасьці, хмары і цёмнае, чорнае, нявыразнае ўлоньне Маці-Матэрыі, загрымяць грамніцы, патрасаючы выразным грукатам прадвечную безгалоснасьць, гэта — прачхнуўся, вышаўшы з лана Маці, адвечны Купала, гэта яго павіншаваньне сваёй матцы, гэта — першая ласка сваёй жонцы. І ў стамленьні завеяўшага цяпла, дажджу і сьвету пруць ўзвыш яшчэ ў зыбаньні дажыцьцявога туману першыя расьціны, каторым жыцьцё дае Матка-Матэрыя і благаслаўляе прыгожай формай і хараством Бацька-Купала, жыватворны дух, жыватворная форма… Вось адвечная гармонія паміж нявыразнасьцю-матэрыяй, істотай усяго жывога, з творчым духам, каторы дае ўсяму жывому форму.

І мы — з лана Маткі-Матэрыі з веч-