Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падобная і адзіная на сваім шляху і назаўсёды выходзіць з матар‘яльнага жыцьця, такая душа чалавечая павінна чуць сваё права жыць і тварыць, як кажа яе сумленьне. Ніхто іншы ня створыць душы, не заменіць ніводнага дня, ніводнай часіны яе самастойнага, самацэннага жыцьця. Чалавечая душа, што прышла ў сьвет адбіць радасьць ігры жыцьцявых косаў, напаіцца іх цяплом і ласкай, павінна развярнуць усю моц свае творчасьці, каб зьліцца ў творчым тэмпе сусьветнага дыханьня, сусьветнай гармоніі, прысутнасьць якой адчувалі зорныя душы піфагарэйцаў, каб потым у жыцьцявым стамленьні схіліцца ўзноў на ўлоньне вялікай Маткі-Матэрыі, Маткі-нявыразнасьці, Маткі-непачатасьці, Маткі-непачатасьці, поўнай сілы і моцы, поўнай смутку і нераджонага жыцьця.

Матка-Матэрыя — падстава ўсяго істнуючага. У ёй зьліты ўсе сілы: варожыя і кахаючыя, творчыя і руйнуючыя, але сама яна — нявыразнасьць, незразумеласьць, — толькі магчымасьць тварыць, а не самая творчасьць. Яна — аснова жыцьця… Як старавечны бог Ксенафана — камяк гразі, дзе зьмешаны вада і зямля, паветра і агонь — у нявыразнасьці, толькі ў магчымасьці і жаданьні радзіцца, стварыцца. Поўна Яна смутку, поўна галасоў неясных,