Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным творчым духам агнявога Купалы, прыходзім у сьвет, каб тварыць формы, каб з мацярынскай нявыразнасьці стварыць нешта „па свайму образу і падобію“, па образу нашай праменнай душы. Хай-жа тое, што мы творым ня робіцца нашымі багамі, бо мы яго творым, а не яно нас.


∗          ∗

Калі асобная адзінка можа знайсьці свой індывідуальны ратунак у мастацкай, або навуковай творчасьці, дык у сфэры соцыяльнай справа стаіць не так проста. Соцыяльная творчасьць затрымліваецца і робіцца блізка, што немагчымай з дзьвёх прычын: першае, што некаторымі соцыяльнымі формамі карыстаюцца валадаючыя клясы і штучна затрымліваюць іх разьвіцьцё, а другое, што ўмовы соцыяльнай творчасьці вымагаюць болей спрыяючых абставін, чымся для творчасьці індывідуальнай. Нельга зразумець такой магчымасьці, учарайшы раб зрабіўся незалежным гаспадаром свайго жыцьця, каб учарайшыя падмятальшчыкі вуліц апынілуся вольнымі мастакамі. Дужа цяжка выхаваць у кожнай адзінцы імкненьне да агульнай творчасьці, зразуменьне неабходнасьці ісьці наперад, а не здаваляцца істнуючым.

Дзеля гэтага да нашых часоў соцы-