Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выразнае, а ўжо нездаваленьне, што дрэнна і тое й гэтае. Ня глушэце такога нездаваленьня і сапраўды ня „ўсё істнуючае — разумна“, верце голасу вашага сумленьня, жаданьню зьмяніць, палепшыць жыцьцё. Разумней паляпшаць паступова, кожны дзень, слухаючы голасу сумленьня, чым ў гаротныя часы рэвалюцыяў ня быць ў сілах стрымліваць голасу помсты і крыўды.

Хай ня будзе для чалавека нічога нярухамога, сьвятога: ні дактрын, хаваючых усё жыцьцё ў труну выразнай формы, ні зацьверджанай моралі на кожны дзень і гадзіну, на кожнае ўздыханьне. Хай ня будзе срогіх дырэктываў, падстава якіх незразумела і далёка пачуцьцю. Хай ня будзе „чалавекаў у футлярах“, прыбраных золатам, з важнымі мінамі, і пустых у сярэдзіне, як тыя „гробы павапленыя“. Бо ўсё гэта затрымлівае жыцьцё, пазбаўленае яго творчасьці. Хай гучыць у сэрцы кожнага старое, як сьвет, і, як ён, праўдзівае:

„Ўсё рушыцца, ўсе цячэ, нельга два разы плёхнуцца ў адну раку“.

∗          ∗

Душа чалавечая, што прыходзіць у сьвет падзівіцца з яго хараства, што прыходзіць адзін раз у сьвет, ні да каго