Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гляд зрабіўся, блізка што, агульным. Вольная творчасьць уцякла ў навуковыя кабінэты і студыі, а жыцьцё цалком аддана ў працу форм для самых формаў. Запраўды, што робяць нашы парлямэнты, урады, суды, цэрквы, партыі, як не ўганяюдь жыцьцё ў труну формаў? І якім чынам ідзе сама праца? — Характэрным зьявішчам Эўропы зьяўляецца канцэлярыя, Праца яе сьціснута статутамі, інструкцыямі, палажэньнямі, і гэтай-жа самай стравай яна трактуе тых, хто да канцэлярыі зьвернецца. Уціснуць жыцьцё ў формулу — вось яе заданьне. І з тым спраўляецца вельмі шчыра. Трэба прызнаць, што ня толькі ўрады ужываюць канцэлярыю; яе дух прабіваецца туды, дзе павінна была-б працаваць творчая сіла: ў перадавыя партыі, профэсыянальныя саюзы, каапэратывы. Дух зьмярцьвеласьці вісіць над ўсей грамадзянскай працай.


∗          ∗

Час пераканацца, што няма формаў унівэрсальных, формаў, абхопліваючых усе жыцьцё і яму адпаведных. Не затрымалася чалавечае сумленьне ні на аднэй форме, цудоўны цяг імкне яго далей, вышэй. Палі ўсе формы, якія хацелі панаваць над чалавекам, бо ня можна з чыстым сумленьнем пасьвячаць ім свае душы. Ляжаць