Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разьбітыя і растрэсканыя каля ног чалавека малох рэлігіі, гаспадарства, пісанай моралі і яшчэ, і яшчэ.

Ня мёртвыя формы, а сам чалавек гаспадар свайго жыцьця. Ён творыць усе формы жыцьця, яны залежны ад чалавека, а не чалавек мусіць заставацца пад мертвай уладай струхлеўшых формаў: рэлігіі, моралі, законаў, агульных зданьняў. Час зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, а не наадварот, што сам чалавек, яго вялікая родная сонечным косам душа, яе натуральныя імкненьні да сьвятла, хараства, праўды — зьмест жыцьця, што ў праўдзівым незалалежным жыцьці няма і месца ні ідэалам, ні ахвярам.

Трэба памятаць, што жыцьцё цячэ, што душа чалавека не стаіць, што чалавек павінен укладаць сваё жыцьцё так, як яно разьвіваецца і ліецца, Нажаль, гэта — незразумела і нячутна. Гэтае права гвалцяць і над ім зьдзекуюцца ад часоў, калі палалі жывыя вогнішчы Нэрона і сьв. інквізыцыі і да нашых часоў кулямёту і гумовай палкі.

У абодвух культурах Эўропы над жыцьцём зьдзекуецца форма: ў аднэй — моноліт, у другой — рассыпаная ў крышталы. Бальзамаваць-жа можна ня жывых, а толькі трупы. Прырода нам даводзіць,