Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці-ж можна было рызыкаваць пры трэцяй Імпэрыі быць камуністым, а пры камуне-прыхільнікам імпэрыі?

Калі не памагае мода, на сцэну выплывае дысцыпліна. Апошняя павінна бараніць выпрацаваныя ідэалы, берагчы істнуючыя падставы жыцьця. Дысцыпліна, вельмі важаная праз грамадзянства, гэта — здольнасьць пераламаць сябе і маўчаць, прымаючы тое, проці чаго дух пратэстуе, з чым сумленьне не згаджаецца. Дысцыпліна пранікае ўсе куткі жыцьця; яна бывае: рэлігійная, грамадзянская, партыйная, моральная, навуковая; ў кожным разе забараняе чалавеку рабіць па яго ўласнаму сумленьню, а толькі па выпрацаванай форме. Гэта — ланцугі, каторымі сьвядома апутаны чалавек, каб ён сядзеў ціха і ня рыпаўся.

Здаваленьне істнуючым і сабой асабліва характэрызуе духовае мяшчанства, адсюль выплывае інэрцыя і непатрэба ў зьмене старога новым. Заўсёды самае імкненьне да такой зьмены разглядаецца, як праступак, годны кары. Ад духовага мяшчанства не ратуе ні нацыянальнасьць, ні рэлігія, ні кляса, ні партыя, ні прафэсія.

Як толькі ідэя хаваецца ў драўлянасьць формы, няма ратунку, яна трухлявее, зьнікае. Паглядзеце, што зрабілася з