Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

конаў і констытуцыяў, зацьверджаньне доктрын, устаноўленаў моралі; паважаньне сваіх і чужых „цьвёрдых“ перакананьняў здольнасьці чалавека пасьвяціць ім сваё жыцьцё, ня гледзячы на тое, ці адпавядаюць яны яго ўнутранаму перакананьню, ці не: ўсё гэта ня робіць клопату ў кожным выпадку думаць, як трэба рабіць, і зьвяртацца да ўласнага сумленьня.

Культура духовага мяшчанства выгадавала дзьве сапраўдныя сілы: моду і дысцыпліну. Мода моцна трымае жыцьцё ў сваёй уладзе: яе дыктатура пачынаецца ад выгляду вопраткі і канчаецца на перакананьнях чалавека. Мода прымушае яго падпарадкавацца яе ўказам, угрунтаваўшыся ў самым сэрцы чалавека. Ён пачынае сароміцца свае вопраткі папярэдняга сэзону, баіцца паказацца адсталым ў сваіх перакананьнях: рэлігійных, палітычных, філёзофскіх. Мода стварае псыхоз на кіданьне ў пратэстанства, вяртаньне на старую веру, прымушаючы кожны раз чалавека заставацца ортодоксам. Мода прымушае быць соцыялістым, ці роялістым, гледзячы па настрою масы. Працівіцца модзе — небясьпечна, за гэта можна страціць галаву. Толькі адзінкі, вышэйшыя за масы, адважваюцца, ў часы рэвалюцыяў і, наогул масавага псыхозу, заставацца самі сабой.