Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чым душа цямней, тым панаваньне формулы непадзельней. На канчатак форма перакручаваецца ў старажытнага малоха, ў вогненнае жарало каторага маткі кідалі сваіх дзяцей. Сколькі малохаў захавалася да нашага часу? Сколькі ім прынесена незразумелых, непатрэбных ахвяр. Псыхічная прыхільнасьць масы, спрытная агітацыя — і зноў вантроба малохаў жрэ лепшыя сьветлыя, маладыя сілы чалавецтва, пеўныя у тым, што яны гінуць за лепшыя ідэі чалавецтва, што яны прыносяць сваё жыцьцё на аўтар агульна-сьветавой праўды.

Валаданьне формы над жыцьцём накладае на яго сваю пячатку: забірае сілу патрэба нярухомасьці і спакою. Заўсёднасьць і цьвёрдасьць робіцца душы прыемнай і неабходнай, як патрэба хадзіць па цьвёрдай зямлі, а не па вульканічным грунце.


∗          ∗

І вось большасьць эўропэйскага грамадзянства набывае ідэялёгію, якую можна назваць — духовым мяшчанствам. Яно ня лічыцца са зьменнасьцю, вечнай цякучасьцю жыцья; вечная патрэба зьмяняцца, шукаць новага — надта марудная і клапатлівая праца. Адсюль выплывае прыхільнасьць да рознага роду аўторытэтаў, пашана да пісаных за-