Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня трэба сымволяў: „дух дышыць, гдзе хоча“. Толькі ў зносінах, з падобнымі да сябе, з сьветам надворным робіцца патрэбным вызначанасьць — форма. Закон уласнага сумленьня замяняецца агульна-абавязковай моральлю, фармальным, абычаевым правам, з якога разьвіваюцца ўсе іншыя формы прававога жыцьця. Калі барбары стыкнуліся з выпрацаванай эльлінскай культурай, дык адразу на іх соцыяльнай творчасьці моцна адбіліся антычныя ўплывы, але нажаль толькі з выгляднага боку. Спачатку бедныя барбары зусім ня ведаюць духоўнай спадчыны старажытнасьці, і толькі паволі з ею знаёмяцца. І гэта няведаньне старога духу становіць сапраўдную нядолю новай Эўропы. Тоё, што толькі цяпер пазнаў сучасны філёзоф Бэргсон, казаў 25 вякоў назад Гэракліт Цёмны: «ўсё рушыцца, ўсе цячэ, нельга два разы плёхнуцца ў тую самую рэку“, а прыхільнасьць да заўсёднай зьдзеравянеўшай, змярцьвелай формы, да нязьменных рэчаў і ідэяў высьмеяў ў сваіх камэдыях Арыстафан.

І вось, эўрапэец стараецца зьдзейсьніць сваю прыхільнасьць да цьвёрдых формаў: усход рыпаецца ўзяць візантыйскую спадчыну, як вала за рагі, і ў аднальковасьць формы ўціснуць усё жыцьцё, ня гледзячы на тое, што такі спосаб пры-