Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вынікам конфлікту паміж асобай і хаўрусам, гаспадарствам. Хаўрус не адпавядаў жаданьням асобы сваімі захопліваючымі імкненьнямі, барацьба асобы проціў уціску хаўрусу здэморалізавала і асобу і хаўрус, і яны загінулі. У змаганьні між сабой гарадоў, гарадзкіх партыяў і жадаючых бязумоўнай волі адзінак развалілася эльлінскае гаспадарства, Рымская імпэрыя, наадварот, задавіла, згвалціла асобу, пашыраючы рабства, душачы грамадзянскае пачуцьцё, творачы саладкаваты шовінізм: „dulce et docorum est pro patria mori“. Так згінуў і Рым, вырадзіўшыся ў вялікі хаўрус незадаволеных, узбаламучаных рабоў. Ні антычная думка, ні антычнае рэлігійнае пачуцьцё справы зносін асобы ў хаўрусу ня вырашылі, як ня вырашылі пытаньня аб адносінах вечнага і сьмертнага, канечнага і безканечнага. Гэтыя пытаньні разам з выпрацаванымі формамі жыцьця перайшлі да сучасных народаў.

Барбарская няўмеласьць спраўляці з усею грамадаю і рознасьцю жыцьцёвых праяваў выклікае прыхільнасьць да заўсёднай, выразнай, вызначанай формы. У такой форме барбары пачулі патрэбу ў той час, калі іх соцыяльнае жыцьцё пашырылася і ўзмацавалася. Для індывідуальнасьці ня трэба формы. Дух жыве пачуцьцём, яму