Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гнятае, губіць усё жывое; захад карыстае багацьцём рымскае культуры і ў сваім жаданьні ўсё ўсталяваць, вызначыць, спарадкаваць, хоча зафіксаваць вечную зьменнасьць і цякучасьць жыцьця, аб якіх казаў Гэракліт, у вялікім ліку няжывых, затое цьвёрдых, прыемных эўрапэйскаму пачуцьцю формах. Сярэднія вякі праходзяць пад знакам ўстаноўленай формы, догмату, падпарадкаваньня аўторытэтам.

З векам Адраджэньня пачынаецца протэст: у рэлігіі проціў догмату 1 формаў, ў філёзофіі і мастацтве — проці дазволенага і устаноўленага, ў палітыцы — проці суровых формаў людзкога прыгону. Апошнія настроі выліваюцца у цэлы рад паўстаньняў па ўсёй Эўропе, пачынаючы ад паўстаньня ў Англіі 1381 г. і канчаючы „Сялянскай вайною“ 1525 г. Зьяўляецца вучэньне аб самацэннасьці чалавека, яўляецца новы сьвяты — Францішак з. Асізіі, которы кажа ў праціўнасьць офіцыяльным перакананьням, што сутнасьць чалавека і яго імкненьня ня грэшны і паскудны, а добры і сьветлы, што ня трэба ланцугоў пакутаў, што жыцьцё павінна быць радасным і прыгожым.

Адраджэнскі протэст ня зьдзейсьніўся да канца дзеля сапсаванасьці эўрапэйца. Яму ізноў захацелася цьвёрдай формы, ён