Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скага мэсыянізму. І ў вялікім і малым, і для сваіх і чужых, ён — прымус, зьдзек і сьмерць. Уласным коштам — мільёнамі сьмерцяў, хваробы, нуды служылі мы чужацкім мэсыянізмам. Не на гэтай падставе збудуем нашу будучыню.

Трэба шукаць на другіх шляхох.

Трэба пазнаць, дзеля чаго сучаснае жыцьцё нашых сўседзяў прыняло такія сьціскаючыя, гвалтаўнічыя, бяздушныя формы.


II.

Стварэньне формаў і змаганьне з імі — гістарычны зьмест Эўрапэйскага жыцьця. — Жывучасьць соцыяльнай формы. — Духовае мяшчанства. — Патрэба зьменнай, ліючайся формы

Сучасныя эўрапэйскія народы адтрымалі сваю культуру, як спадчыну антычнай імпэрыі. Духу эльліна-рымскіх народаў прыняць яны не маглі; толькі жыцьцёвая патрэба выразнае формы ў гаспадарсьцвеннасьці, рэлігіі і іншых галінах быту прымусіла прыняць рымскі прыклад адміністравацыі, войска, рэлігіі, права, наогул, большасьць палітычных, рэлігійных, эканамічных і іншых бытавых формаў.

Рымскае, а яшчэ раней Грэцкае гаспадарства згінулі з прычыны духовай распусты, дэморалізацыі. Апошняя-жа была