Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ладаць і Прагай і Варшавай і Белградам і Софіяй.

Затое захад — вялікі чалавек на малыя справы і яго здольнасьці моцна адбіваюцца на беларускай шыі. Польшча ня верыць ў сваё славянскае прызваньне, яе мэсыянізм — ўсходняга капыла, яго творца — беларус па крыві — Міцкевіч. Але для сапраўднага паляка яго мары — так, пекныя словы, а арганічна зразумелай і прыемнай Польскаму сэрцу засталася „idea jagiełłońska“, вельмі далёкая ад міцкевічаўскага Мэсыянізму, толькі штучна ім прыаздобленая. Тут справа не ідзе аб усім сьвеце, аб ўсіх славянах, не — Польшча хоча быць «od morz do morza».

І вось ідзе гвалт над нашымі душамі, бо мы прыпадкова апыніліся так сама паміж абодвымі морамі. Тут захад ідзе з ўсей жорсткасьцю ўсходу: гвалт, прымус, здзек, вырываньне душы беларуса ідзе разам з усімі атрыбутамі прыемнага заходняга твару.


∗          ∗

За даўгія вякі гнёту і зьдзеку над нашай душой мы ўцямілі, што якую скуру сілком не накінь чалавеку, ён застанецца незадаволеным, бо заўсёды ён захоча перш-на-перш быць самім сабой, чалавекам, а не