Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў яго адносінах да нас. Ён прынёс найнайлепшыя ідэі: гуманістычныя, лібэральныя, дэмакратычныя, але разам з пекнымі словамі заўсёды зьмяшчаліся гвалт духоўны і эканамічны, эксплёатацыя, ўціск, зьнявага. Пекныя словы і благія дзеі неяк дзіўна і незразумела для нас ужываліся ў заходнім жыцьці.

Усход гвалціў нас ў імя шырокіх заданьняў: ў імя зьліцьця ўсіх славянаў, ў імя аб‘яднаньня пролетарыяту ўсяго сьвету. І гэта ня толькі ад‘знака маскалёў, а усяго ўсходу наогул, бо навет адзін харвацкі паэт і той кажа, што харваты абновяць сьвет, пойдуць на чале паўстаньня проці „гнілога захаду“ і створаць вялікі ўсясьветны культурны сінтэз. А захад не такі, захад такой абмылкі ня зробіць: ён ведае няздольнасьць, немагчымасьць рэалізацыі такіх ідэй. Але практычна адносіны да нас ўсходу і захаду розьняцца толькі ў драбніцах: не па сутнасьці, а толькі па колькасьці, велічыні. Усход адразу захоплівае шмат, захад — па сваёй далікатнасьці — меней. Ніводзін Эўропэйскі імпэрыялізм не параўнаецца ў сваіх замерах, плянах з маскоўскім Інтэрнацыяналам, так сама і Варшава ніколі ня квапілася на Маскву, або Прагу, тады як Масква зусім шчыра ў сваім славянафільсцьве хоча ва-