Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ства, гараць вогнішчы з гэрэтыкамі і ворагамі, але потым, супакоіўшыся, варожыя кірункі мірна істнуюць разам і знаходзяць компраміс, згоду — змаганьне на усходзе ідзе да той пары, пакуль ня згіне апошни адкрыты вораг. Там компрамісу няма, уступкі ня робіцца ні ў аднэй драбніцы. Дзеля гэтага, на ўсходзе адвеку садзяць у турмы і зьневажаюць чалавека не за дзеі, а за тое, што ён голіць, або ня голіць бараду, або ня так, як трэба, носіць вопратку. Ўсе драбніцы, ўсе абставіны жыцьця вымагаюць акрэсьленьня вызначанасьці. Ува ўсіх павінен быць адзін выгляд, адны пераконаньні, адзін погляд на жыцьцё. Гэтым тлумачыцца дзіцячая самапеўнасьць расейскіх камуністых, што яны ўсё жыцьцё пераробяць на адзін капыл. Чуваць, што яны лічаць неабходным стварыць сваю ўласную рэлігію, каб і ў гэтай галіне жыцьцё мела аднальковы выгляд.

Такія жыцьцёвыя адносіны зусім незразумелы для захаду; ягоная культура наадварот, ўся вырасла на барацьбе з скрайнімі кірункамі, якія захацелі абхапіць жыцьцё цалком. У Зах. Эўропе ня вытрымала спробы ідэя адзінай рэлігіі: каталіцтва не апанавала ўсіх краёў, а нарадзіла шмат пратэстанскіх вучэньняў, што далёка разыйшліся, як ад свайго карэньня, так