Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і паміж сабой. Не зрэалізавалася ідэя „Сьвяшчэннай Імпэрыі“, хоць у працягу сярэдніх вякоў гэтае пытаньне стаяла на чарзе. Імпэрыя рассыпалася на 5—6, непадобных адзін да аднаго гаспадарсьцвенных арганізмаў, разлучаных географічна і так сама разлучна пайшоўшых у сваім культурным жыцьці.

Такі лёс кожнай шырокай ідэі, якая хоча абхапіць усё жыцьцё: яе ў Зах. Еўропе затруць, скароцяць, абцягнуць тысячамі компрамісаў. Яшчэ прыклад: эўропэйскі соцыялізм. Другі Інтэрнацыянал, разбураны жыцьцём, цяпер шукае службовае пасады ў канцэлярыях капіталізму. Наагул, ў палітычным жыцьці ў праціўнасьць ўсходу, дзе ня можа загінуць прынцып концэнтрацыі ўлады ў адных руках, або ў цара, або ў клясу, на захадзе ўся ўлада падзелена паміж уладаючымі клясамі, але ніхто ня мае поўнасьці ўлады і ня зусім адапхнуты ад яе. Сіла эканамічная таксама адзелена і ўласнасьці ў народным багьці зусім не пазбаўлен навет пролетарыят, што зусім немагчыма для забітага, матарыяльна беднага ўсходняга пролетарыяту. Акцыі расейскіх шахтаў, а ў часе вайны і гаспадарсьцвенных пазычак куплялі францускія пролетары: кухаркі, пакаёўкі, швайцары звозчыкі; вось чаму цяпер пасьля нацыя-