Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далёка на ўсход заходзіць яна і ў тых паветах, дзе цяпер запомнілі аб польскім панаваньні, захаваліся граматы і гэрбы „Gospodara Korola ego miłości sławnaj pamiaci Żykgimonta» і Ўладыслава і іншых, то наадварот, ў глыбіне Літвы парастай магільны курган «ваяводы рускага цара» — глыбока ў нашай старонцы гаспадарылі тады казацкія шаблі.

Так плылі вякі… зноў, на нашай памяці пьюць ваду з Дняпра польскія коні, а праз колькі тыдняў над Бугам і Віслай гараць нялічаныя дымныя агні ворагаў чуваць маркотную валгарскую песьню.

Да нашага часу беларускі народ ня ставіць апору ні ўсходняй ні заходняй хвалі і яны вольна перакочваюцца над яго галавой. Страціўшы ў сабе вольнага паганца, што маліўся пню, зьліваўся духам з вялікімі сіламі зямлі, пяяў прыгожыя песьні, сустрачаючы вясьнянкамі Вясну, або хаваючы Купалу, што мог вольна адпавядаць і вольнаму дыханьню ветру і руху свае душы, — страціўшы ўсё гэта, беларус ня ўбачыў нічога прынаднага і ў новым складзе жыцьця. Ўплывы захаду і усходу ў перакручаных, спэцыфічна славянскіх, часам карыкатурных выразах, круцілі і гвалцілі душу беларуса, толькі прымушаючы яго ўбачыць, што ў чужой скуры за-