Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зантыцкая культура з яе ідэяй самадзжаржаўнасьці дапамагла Маскве стварыць з частак Русі, фінскіх і татарскіх земляў вялікую моцную дзяржаву. Беларускае ваганьне і нявыразнасьць зрабіліся ў ты часы фатальнымі. Неакрэсьленая палітыка Вітаўта, яго прыхільнасьць да польскага шляхоцтва, яго нявызначаныя адносіны да беларускіх князёў і народу, зрабілі тое, што Беларусь траціць гаспадарсьцвенную незалежнасьць, а разам і магчымасьць выказаць свой культурны твар.

Паміралі паганскія багі, а новых так і ня прыгнаў беларускі народ. Прышла рэфармацыя, кінуліся беларусы шукаць новае слова, але і новае слова іх не задаволіла. Толькі старыя муры па вёсках і мястэчках сьведчаць, што ў самае серца Беларусі прыйшло кальвінскае казаньне, але не затрымалася, памёрла. За ім прышло каталіцтва. І вось, прыпадкова, дзеля чыста-тэрыторыяльнай стычнасьці то з ўсходняй, то і заходняй культурай, беларусы падзяляюцца на дзьве часткі, але застаюцца варожымі і няпрыхільнымі да абедзьвюх,

З гэтага часу ваганьне народнага розуму і сумленьня ня перапыняюцца. Гэтаму ваганьню пачынае адпавядаць і блутаньне па нашым краі дзяржаўнай граніцы. То