Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсёды дрэнна, што трэба вытварыць нешта сваё, роднае, блізкае, арганічнае. Шмат вякоў беларусы вялі змаганьне з чужынскімі варожымі ўплывамі за сваю душу, і, здаецца прыбліжаюцца часы, што будзе яна вольнай. Жыцьцё ставіць мяжу старажытным ідэалам і кліча беларускі народ, зьняважаны і забіты, ісьці пароўні з іншым на будоўлю новага агульна-чалавечага ідэалу.

У гэты час, хай будзе нашым правадыром і сьветачам старажытны Скарына, „доктар лекарскіх навук з слаўнага места Полацку“, што хацеў лячыць беларускі народ праменьнямі духовай асьветы. Ен на сабе адчуў гвалт чужацкіх культур і ня прызнаў іх сваімі ў сваім сэрцы. Першы ад усіх пазнаў, што толькі праз разьвіцьцё асабістага і народнага духу дойдзем мы да ўсечалавечага ідэалу, і на мужыцкую простую мову пераклаў Сьв. Кнігу — тады адзіны праменьчык усечалавечнасьці.

За ім цягнецца карагод, што шукалі свайго ўласнага духу, вагаліся, расчароваліся і гінулі.

Не знайшоў свае праўды вялікі Адам і згінуў на чужыне з болем ў сэрцы; блуталіся романтыкі, ў глыбіне сэрца хаваючы нуду і скаргу. Наша пакаленьне павінна стаць апошняй чарадой пад пахмурным