Старонка:Адам Міцкевіч (1940).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

улады ў дзяржаве бый сейм. Кожны дэпутат сейма карыстаўся правам апратэставаць і сарваць любую пастанову сейма. Пры такіх парадках моцнай улады, вядома, быць не магло. Не было ў Польшчы і моцнай арміі, таму што шляхта, абараняючы свае класавыя інтарэсы, была супроць стварэння сталай арміі, на якую мог-бы у выпадку чаго абаперціся кароль у сваім змаганні супроць шляхты. Не было ў Польшчы і трэцяй сілы, якая магла-б зламаць існуючы лад і устанавіць новы парадак, таму што сялянства было прыгоннае, гарады не развіваліся і буржуазія была вельмі слабая.

Больш дальнебачная і перадавая частка дваранства разумела, што выхаду з безладнага становішча трэба шукаць у пашырэнні соцыяльнай базы ураду, вынікам чаго і з'явілася канстытуцыя 3 мая 1791 года. Але нават супроць гэтай куцай канстытуцыі, якая пакідала у сіле прыгон, паўстала польская шляхта і суседнія дзяржавы. Апошнім безладдзе і слабасць польскай дзяржавы былі якраз на руку, і, скарыстаўшы яго, Расія, Аўстрыя і Прусія ў канцы восемнаццатага стагоддзя падзялілі Польшчу паміж сабою.

«Падзел Польшчы ажыццявіўся дзякуючы саюзу буйнай феадальнай арыстакратыі ў Польшчы з трыма дзяржавамі, якія прымалі ўдзел у падзеле. Ён зусім не быў прагрэсам… а быў апошнім сродкам для вышэйшай арыстакратыі выратаваць сябе ад рэволюцыі, ён быў таму наскрозь рэакцыйным» (МарксЭнгельс, т. VI, стар. 383).

У выніку падзелу адбываецца збліжэнне дробнай шляхты, мяшчанства гарадоў, а часткова нават і сялян для змагання як супроць чужаземных прыгнятальнікаў, так і супроць сваёй польскай арыстакратыі. Успыхваюць адно за другім паўстанні: паўстанне Касцюшкі 1794 г., паўстанне 1830 г., Кракаўскае паўстанне 1846 г. і рад іншых больш дробных.

Самы актыўны ўдзел у гэтых паўстаннях брала дробная шляхта, якая ў выніку падтрымання царскім урадам буйных польскіх магнатаў, бяднела ўсё больш і больш і папаўняла сабою рады вясковых земляробаў, гарадскога рамесніцтва і інтэлігенцыі. Лепшыя прадстаўнікі гэтай праслойкі, як, напрыклад, Лелевель, ужо ў час паўстання 1830 г. і асабліва ў час Кракаўскага паўстання 1846 г. разумелі, што незалежнасць Польшчы неразрыўна звязана са знішчэннем арыстакратыі і аграрнай рэволюцыяй унутры краіны.

Такім чынам змаганне палякаў за сваю нацыянальную незалежнасць ператваралася ў змаганне за свабоду, за дэмакратыю большай часткі народа. Вось чаму, ацэньваючы польскі паўстанцкі рух, Ленін гаворыць, што «пакуль народныя масы Расіі і большасці славянскіх краін спалі яшчэ непрабудным сном, пакуль у гэтых краінах не было самастойных, масавых, дэмакратычных рухаў, шляхецкі вызваленчы рух у Польшчы набываў гіганцкае, першаступеннае значэнне з пункту погляду дэмакратыі не толькі усерасійскай, але і ўсееўрапейскай» (Ленін, т. ХVII, стар. 457).

Вось гэты шляхецка-вызваленчы рух і парадзіў у Польшчы