Старонка:Адам Міцкевіч (1940).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Пятро Глебка

26 лістапада 1940 года споўнілася 85 год з дня смерці геніяльнага пісьменніка польскага народа Адама Міцкевіча. Ушанаванне памяці паэта ў сувязі з гэтай датай адбывалася ў нашай дружнай, шматнацыянальнай краіне ў абставінах велізарнай зацікаўленасці яго творчасцю, жыццём і працай. Ва ўсіх самых блізкіх і далёкіх мясцінах нашай неабдымнай радзімы друкаваліся артынулы аб творчасці Адама Міцкевіча; на ўсе шматлікія мовы народаў Совецкага Саюза перакладаліся вечна жывыя і вечна свежыя яго творы. З асаблівай зацікаўленасцю падышлі да творчасці Адама Міцкевіча чытачы нашай краіны, той краіны, дзе нарадзіўся, рос і пачынаў сваю работу вялікі польскі паэт. І многім пры гэтым міжвольна прышлі на памяць радкі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу ягоным сучаснікам, геніем рускага народа, Александрам Сяргеевічам Пушкіным:

Он между нами жил
Средь племени ему чужого, злобы
В душе своей к нам не питал, и мы
Его любили. Мирный, благосклонный,
Он посещал беседы наши. С ним
Делились мы и чистыми мечтами
И песнями.

І сапраўды, у самым літаральным сэнсе гэтага слова, Адам Міцкевіч жыў сярод нас, сярод нашых продкаў, дзелячыся з імі і чыстымі марамі і песнямі. Але жывучы на гэтай зямлі, Адам Міцкевіч жыў па сутнасці ў іншай краіне, зусім непадобнай на сучасную, бо жыў ён у іншую, далёкую ад нас эпоху. Сваімі найбольш істотнымі сторанамі гэта эпоха адлюстравалася ў паэзіі Адама Міцкевіча і пэўным чынам абумовіла і яе вышыні і яе зрывы.

Што-ж гэта была за эпоха? Для Захаду гэта была эпоха канчатковага распаду феадалізма і эпоха буржуазных рэволюцый. Для Польшчы гэта была эпоха развалу польскай дваранскай рэспублікі, эпоха заняволення яе суседнімі дзяржавамі і эпоха паўстанняў за нацыянальную незалежнасць.

Польшча перад яе падзеламі паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй была дэмакратычнай рэспублікай, але рэспублікай дваранскай, заснованай на эксплаатацыі прыгоннага сялянства, была рэспублікай выключна для шляхты, тым часам як усё іншае насельніцтва не карысталася ніякімі правамі. Вышэйшым органам