Старонка:Агні (1930).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА РАГУ…

На рагу мы стрэліся з табою
У ліпнёвы поўдзень…
Быў прыпар…
І скрыпеў, і плакаў пад нагою
Зломлены драўляны тротуар.

Праскакала траская пралётка…
Ты прайшла, адвёўшы ў бок пагляд…
А ці помніш — восені салодкасьць…
Нашу стрэчу… Шум нямых прысад?

1929