Старонка:Агні (1930).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬКІ

Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па проспэктах гарадзкіх…
Ты на стыку ўсім прахожым
Прадавала васількі.
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў…
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
Толькі я, дзівак-поэта,
Прыпініўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы.

1928
Варонеж