Старонка:Агні (1930).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Даверлівы — зусім ня скептык —
Ўсяму я веру, ўсё цаню…
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню…

Мне ўсё тут люба…
Ўсё знаёма —
Будынку даўняга фасад…
Ў забытым садзе — патаёма
Так хітра сплеценых прысад…

Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
У гэты дом, і сіні нумар
На ім:
„16/45“

17-VIII 1929
Мсьціслаў