Старонка:Агні (1930).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Мой махнаты Дунай б‘е хвастом ля парога,
На прыганку завіўся пукаты гарох…
За парканам у даль пралягае дарога,
А за дальлю ёсьць многа прыгожых дарог.
З тых дарог ёсьць адна — вілаватай хадою
Мне з дзяцінства блукаць па ёй вырашыў лёс…
Буду доўга хадзіць я сьцяжынкаю тою
Пад прывабным і чыстым люстэркам нябёс.
Пройдзе многа гадоў… Будзе гожага многа…
Я вярнуся спачыць пасьля цяжкіх дарог…
Будзе зноўку Дунай біць хвастом ля парога
І спадаць на прыганак пукаты гарох.

25-VII 1929
м. Самацеевічы