Старонка:Агні (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Панорамы лясоў і балот,
Краявіды імшыстых нізін…
І на Захад, на Поўнач, на Ўсход —
Я ды край мой — адзін на адзін.

Будзь здароў!..
Пакахай і пястуй
У абдымках ліпнёвых начэй…
Чуеш сэрца ўстрывожаны стук,
Бачыш палкасьць гарачых вачэй…

Я прышоў ад каменных будоў,
Ад асфальтавых сьцежак і троп,
Я прынёс табе шчырасьць-любоў
І ў напевах — жалезны настрой.

Я прышоў на прасторы палос
Палюбіць і сказаць, што я сын
Родных сэрцу лясоў і балот,
Краявідаў імшыстых нізін.

Ліпень 1929
м. Самацеевічы