Старонка:Агні (1930).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

На вуліцах — мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізьніцкіх фурманак…
Абсыпаны сьнягамі паштавік
Ўзыходзіць ціха на суседні ганак…

Я да вакна ў задумнасьці прынік —
Вакно маё вузорамі заслана…
На вуліцах — мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізьніцкіх фурманак.

24-I 1929
Мсьціслаў