Старонка:Агні (1930).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І будзе мне служыць сонэт,
І трыолеты,
І тэрціны.

А песьню —
Сябра і сястру,
Што ўзяў з душы —
жывой крыніцы,
Я не забуду ў шэпце струн, —
Прыду ёй шчыра пакланіцца.

Люты 1928

|}