Перайсці да зместу

Старонка:Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

прадстаўнікам вялікадзяржаўнай нацыі крайняга ўсхода Еўропы і добрай часткі Азіі, непрыстойна было-б забывацца аб велізарным значэнні нацыянальнага пытання; — асабліва ў такой краіне, якую справядліва называюць «турмой народаў»; — у такі час, калі іменна на далёкім усходзе Еўропы і ў Азіі капіталізм будзіць да жыцця і свядомасці цэлы рад «новых», вялікіх і малых нацый; — у такі момант, калі царская манархія паставіла пад ружжо мільёны вялікаросаў і «іншародцаў», каб «вырашыць» цэлы рад нацыянальных пытанняў адпаведна інтарэсам совета аб’еднанага дваранства і Гучковых з Крэстоўнікавымі, Доўгарукавымі, Кутлерамі, Родзічэвымі.

Ці чужда нам, вялікарускім свядомым пролетарыям, пачуццё нацыянальнай гордасці? Вядома, не! Мы любім сваю мову і сваю радзіму, мы больш за ўсё працуем над тым, каб яе працоўныя масы (г. зн. 9/10 яе насельніцтва) узняць да свядомага жыцця дэмакратаў і соцыялістаў. Нам найбольш балюча бачыць і адчуваць, якім насіллям, гнёту і здзекам падвяргаюць нашу цудоўную радзіму царскія каты, дваране і капіталісты. Мы ганарымся тым, што гэтыя насіллі выклікалі адпор з нашага асяроддзя, з асяроддзя вялікарусаў, што гэтае асяроддзе вылучыла Радзішчэва, дзекабрыстаў, рэволюцыянераў-разначынцаў 70-х гадоў, што вялікарускі рабочы клас стварыў у 1905 годзе магутную рэволюцыйную партыю мас, што вялікарускі мужык пачаў у той-жа час станавіцца дэмакратам, пачаў звяргаць папа і памешчыка.

Мы памятаем, як поўвека таму назад вялікарускі дэмакрат Чернышэўскі, аддаючы сваё жыццё справе рэволюцыі, сказаў: «нікчэмная нацыя, нацыя рабоў, зверху данізу — усе рабы». Адкрытыя і прыкрытыя рабы-вялікаросы (рабы ў адносінах да царскай манархіі) не любяць успамінаць аб гэтых словах. А, па-нашаму, гэта былі словы сапраўднай любві да радзімы, любві, смуткуючай з прычыны адсутнасці рэволюцыйнасці у масах вялікарускага насельніцтва. Тады яе не было. Цяпер яе