Старонка:Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мала, але яна ужо ёсць. Мы поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, бо вялікаруская нацыя таксама стварыла рэволюцыйны клас, таксама даказала, што яна здольна даць чалавецтву вялікія узоры барацьбы за свабоду і за соцыялізм, а не толькі вялікія пагромы, рады шыбеніц, засценкі, вялікія галадоўкі і вялікую рабаўгодлівасць перад папамі, царамі, памешчыкамі і капіталістамі.

Мы поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, і іменна таму мы асабліва ненавідзім сваё рабскае мінулае (калі памешчыкі дваране вялі на вайну мужыкоў, каб душыць свабоду Венгрыі, Польшчы, Персіі, Кітая) і сваё рабскае сучаснае, калі тыя-ж памешчыкі, якім садзейнічаюць капіталісты, вядуць нас на вайну, каб душыць Польшчу і Украіну, каб давіць дэмакратычны рух у Персіі і ў Кітаі. каб узмацніць ганьбуючую нашу вялікарускую нацыянальную годнасць шайку Раманавых, Бобрынскіх, Пурышкевічаў. Ніхто не вінават у тым, калі ён нарадзіўся рабом; але раб, які не толькі чураецца імкненняў да сваёй свабоды, але апраўдвае і прыхарошвае сваё рабства (напрыклад, называе задушэнне Польшчы, Украіны і т. д. «абаронай айчыны» вялікаросаў), такі раб ёсць халуй і хам, які выклікае законнае пачуццё абурэння, пагарды і агіды.

«Не можа быць свабодны народ, які прыгнятае чужыя народы», так гаварылі найвялікшыя прадстаўнікі паслядоўнай дэмакратыі ХІХ века, Маркс і Энгельс, якія сталі настаўнікамі рэволюцыйнага пролетарыята. І мы, вялікарускія рабочыя, поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, хочам ва што-б то ні стала свабоднай і незалежнай, самастойнай, дэмакратычнай, рэспубліканскай, гордай Вялікаросіі, якая будуе свае адносіны да суседзяў на чалавечым прынцыпе роўнасці, а не на уніжаючым вялікую нацыю прыгонніцкім прынцыпе прывілей. Іменна таму, што мы хочам яе, мы гаворым: нельга ў ХХ веку, у Еўропе (хоць-бы і далёкаўсходняй Еўропе), «абараняць айчыну» інакш, як змагаючыся ўсімі рэволюцыйнымі