Старонка:Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГОРДАСЦІ ВЯЛІКАРОСАЎ

Як многа гавораць, разважаюць, крычаць цяпер аб нацыянальнасці, аб айчыне! Ліберальныя і радыкальныя міністры Англіі, безліч «перадавых» публіцыстаў Францыі (якія аказаліся зусім згоднымі з публіцыстамі рэакцыі), мноства казённых, кадэцкіх і прагрэсіўных (аж да некаторых народніцкіх і «марксісцкіх») пісак Расіі — усе на тысячы ладоў услаўляюць свабоду і незалежнасць «радзімы», веліч прынцыпа нацыянальнай самастойнасці. Нельга разабраць, дзе тут канчаецца прадажны хваліцель ката Нікалая Раманава, або мучыцеляў неграў і жыхароў Індыі, дзе пачынаецца звычайны мешчанін, які па тупасці розуму ці па бесхарактарнасці плыве «па цячэнню». Ды і няважна разбіраць гэта. Перад намі вельмі шырокая і вельмі глыбокая ідэйная плынь, карэнні якой вельмі моцна звязаны з інтарэсамі паноў памешчыкаў і капіталістаў вялікадзяржаўных нацый. На прапаганду выгадных гэтым класам ідэй затрачваюцца дзесяткі і сотні мільёнаў у год: мельніца немалая, якая бярэ ваду адусюль, пачынаючы ад перакананага шавініста Меншыкава і канчаючы шавіністамі па апартунізму або па бесхарактарнасці, Плеханавым і Маславым, Рубановічам і Смірновым, Крапоткіным і Бурцэвым.

Паспрабуем і мы, вялікарускія соцыял-дэмакраты, вызначыць свае адносіны да гэтай ідэйнай плыні. Нам,