дайшла вестка, што прыехаў нейкі багаты Прынц на вайну, а з ім Кабыла і Мядзьведзь.
Кароль выйшаў паглядзець на прынца і запытацца ў яго, за каго ён будзе ваяваць.
— Сягоньня я буду біцца толькі за Караля Шатляндыі, — адказаў Джэк.
Кароль сардэчна падзякаваў яму і сказаў, што яны напэўна зваююць ворага.
Войскі выйшлі на бой пад кіраўніцтвам Джэка. Ён рубіў направа і налева, і пры кожным маху яго мяча падымаўся такі вецер, што будынкі трасьліся на другім канцы сьвету. Скора Цар Усходу мусіў уцякаць са сваім войскам. Як скончыўся бой, Кароль Шатляндыі запрасіў Джэка да сабе на баль, які ён хацеў зрабіць у чэсьць пераможца, але Джэк адмовіўся, кажучы:
— У хаце маёй ня ведаюць, дзе я, і будуць мяне чакаць. Я павінен хутчэй вярнуцца дамоў.
— Тады, — сказаў кароль, — дазволь мне даць табе падарунак. Вось табе абрус. Кожны раз, як ты расьцелеш яго, на ім зьявяцца ўсялякія яда і піцьцё.
Джэк забраў абрус, падзякаваў каралю і паехаў. Кабылу і Мядзьведзя ён пакінуў у лесе, зноў перавярнуўся ў Гарбуна-Крывульку і вярнуўся ў сад. Жоўтая Рожа расказала яму аб адважным, дзіўным рыцары, які абдолеў ворагаў яе бацька.
— О, — адказаў Джэк, — гэта, мусіць, быў нязвычайны рыцар. Шкода, што мяне ня было на вайне — мне давялося выпаўняць даручэньне караля.
— Бедны Гарбун-Крывулька, — сказала Каралеўна, — ня было-б ніякай карысьці, каб ты і пайшоў на вайну.
На другі дзень Джэк ізноў пайшоў у лес радзіцца з Кабылай.
— Джэк, — загадала яна, — зірні ў маё правае вуха і вазьмі тое, што ляжыць там.
Джэк паглянуў і выцягнуў багатае вайсковае ўбраньне, усё вытканае срэбрам, якога ён яшчэ ніколі ня бачыў. Ён прыбраўся, сеў Кабыле на сьпіну, і зноў яны ўтрох з Мядзьведзем панясьліся на вайну. Усе