— Мне здаецца, што гэта вы самі так зрабілі, — сказаў Джэк. — Давайце спрабуем вашу і маю воду. Як толькі пад’едзе ваш слуга, адрубайце яму голаву і пакрапеце вадой з вашых пляшак.
Яны адмовіліся зрабіць гэтае, бо добра ведалі, што вада іхняя ня жывая і нябошчыка яна не аджывіць. Затое яны парадзілі Джэку зрабіць спробу з яго вады.
— Добра, — згодзіўся Джэк.
Калі пад’ехаў слуга з прынцавымі бутэлечкамі, Джэк выхапіў меч і адрубаў яму галаву. А праз хвілю ён аджывіў яго двума кропелькамі з пляшачкі.
Пабачыўшы гэты цуд, прынцы запыталіся ў Джэка:
— Што ты хочаш за свае бутэлечкі з вадою?
— Аддайце мне вашыя залатыя шлюбныя персьцяні, — адказаў Джэк, — і дазвольце напісаць на вашых сьпінах тое, што мне захочацца.
Прынцы згодзіліся, аддалі яму свае шлюбныя персьцяні і падставілі свае голыя сьпіны, на якіх Джэк напісаў: „Гэты чалавек незаконна жанаты“. Пасьля таго ён аддаў ім бутэлечкі з жывою вадою, якую яны хуценька павязьлі да Караля, а сам, зрабіўшыся ізноў Гарбуном-Крывулькаю, вярнуўся у сад да свае працы.
Джэк не сказаў Жоўтай Рожы, дзе ён быў і што рабіў, а сказаў толькі, што хадзіў кудысь па даручэньні Караля.
Атрымаўшы жывую ваду, Кароль загадаў войску на другі-жа дзень пачынаць вайну.
Раніцай Джэк быў ужо ў лесе і радзіўся з Кабылай, як быць далей.
— Зірні ў маё левае вуха, Джэк, — сказала Кабыла, і вазьмі тое, што там убачыш.
Джэк зірнуў у яе левае вуха і выцягнуў адтуль багатае вайсковае ўбраньне. Кабыла загадала яму апрануцца ў яго і сесьці ёй на сьпіну. Як толькі Джэк адзеў новую вопратку — і зараз-жа з Гарбуна-Крывулькі зрабіўся прыгожым, адважным ваяком. Ён ускочыў Кабыле на сьпіну, і ўсе ўтрох — Кабыла, Медзьведзь і Джэк — памчаліся на вайну. Усе ўглядаліся на Джэка, бо ён быў вельмі пекны. І да Караля