Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— За тое, што твой дзед многа дапамог майму бацьку, я выбачу цябе і на гэты раз. Ну, каб ты пражыў у мяне хоць сто гадоў, але калі ізноў адчыніш дзьверы і ўвойдзеш у стайню, дык у той-жа дзень ты памрэш. Гэта ўжо такая праўда, як тое, што ў цябе галава на плячох. Памятай гэта!

Джэк горача дзякаваў Асілку за падараванае яму жыцьцё і пад прысягай абяцаў, што выпаўніць да канца ўсе ягоныя загады.

Раніцай Асілак разбудзіў Джэка, сказаўшы, што павінен зноў ісьці змагацца з ворагам, і даў Джэку патрэбныя распараджэньні, асьцерагаючы яго, як і раней, аб стайні.

Перад сваім адыходам, ён зноў заглянуў у стайню. Калі Асілак пайшоў, Джэк абыйшоў увесь замак, усе падворкі, усе хлявы, усё прыбраў і пачысьціў і зноў апынуўся перад стайняй.

— Цікава ведаць, як маюцца бедныя Кабыла і Мядзьведзь, — думаў сабе Джэк. І што гэта рабіў там сягоньня Асілак? Мне гэтак хацелася-б даведацца. Я толькі крышачку загляну, — і ён адамкнуў дзьверы.

Джэк зірнуў у стайню і ўбачыў, што Кабыла і Мядзьведзь зноў стаяць, пазіраючы адно на аднаго, і не ядуць. Зноў, як і раней, мяса ляжыць перад Кабылай, а сена перад Мядзьведзем.

Джэку стала шкода жывёліну, ён увайшоў у стайню і перасунуў яду: сена паклаў перад Кабылай, а мяса перад Мядзьведзем, і зьверы дапалі да яды.

Калі ён гэта зрабіў, Кабыла загаварыла да яго чалавечым голасам.

— Шкода мне цябе, бедны Джэк, — сказала яна. — Сягоньня ўночы ты будзеш забіты. Шкода мне і нас затое, што і нам не абмінуць сьмерці.

— Ох, ох, ох! — сказаў Джэк. — Няўжо-ж мы так і загінем?

— Не, можна дапамагчы бядзе, — адказала Кабыла.

— А якжа-ж? — запытаўся Джэк.

— Вазьмі гэтую ўздэчку і сядло, накінь на мяне, і мы ўцячэм далёка-далёка, перш чым Асілак вернец-