Перайсці да зместу

Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жонка панская убачыўшы, што муж прырос, выбегла і ўхапілася за яго, ды й сама прырасла. Выбеглі дзеці, і яны прырасьлі да маці. Выскачыў буфэтчык адарваць дзяцёй, і сам прырос да іх, кухар за лёкая, іншыя слугі за кухара, і ўсё прырасталі адзін да другога.

— Гоп, гоп, плэшэм, паганяй, ня стой! — крычаў Шэмус.

Яны беглі далей. Калі яны падбягалі ўжо да замку, плэшэм цягнуўся на цэлую мілю. Стогн, енк і гук, які яны паднялі, было чуваць на ўсіх чатырох марох Ірляндыі.

Пачуўшы гэты страшны гоман, прынц Кональ і ўсе яго госьці, і слугі, і хатнія, кінулася да вокнаў, каб паглядзець, што здарылася.

Убачыўшы, якая працэсія рушыцца ў напрамку палаца, прынц Кональ крыкнуў свайму першаму міністару, каб ён прагнаў яе пугаю. Першы міністар пабег на спатканьне працэсіі і замахнуўся пугай, але пуга прырасла да плэшэма, а ён да пугі.

— Гоп, гоп, плэшэм, паганяй, ня стой! — крычаў Шэмус.

Тагды прынц Кональ загадаў усім сваім другім міністрам і слугам, каб яны спаткалі працэсію і павярнулі яе назад. Але ўсякі, хто ні хапаўся за яе, сам прырастаў.

— Гоп, гоп, плэшэм, паганяй, ня стой! — прымаўляў усё Шэмус

А плэшэм усё пасуваўся да замку. Тутака ўжо прынц Кональ не сьцярпеў і выбег сам з усімі гасьцямі. Ледзьве ён дакрануўся да плэшэма, як сам прырос; тое-ж самае здарылася і з усімі гасьцямі.

— Гоп, гоп, плэшэм, паганяй, ня стой! — падганяў Шэмус.

З вялікім трэскам і крыкам плэшэм уварваўся ў замковую браму, адтуль у галоўную залю і пацягнуўся па ўсяму палацу, пакуль ня выйшаў з праціўлежнага боку. Увесь замак рассыпаўся і згінуў, касьцяны пярсьцёнак выкаціўся з каровінай ноздры, плэшэм разар-