Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваўся ў адну хвільку і, калі прынц Кональ паглядзеў навакола, дык ня ўбачыў ні рэчкі, ні замку. Яго зямлянка стаяла на старым мейсцы, а сам ён зноў зрабіўся жабраком.

Сяляне пайшлі да хаты і вельмі ім было сорамна затое, што ўсе над імі сьмяяліся.

Нэнсі пайшла на ўсход, а Роры на захад; з таго часу аб іх ні слуху, ні духу.

Што датычыцца Шэмуса, дык ён вярнуўся ў сваю хатку, дзе дажыў там сваё жыцьцё шчасьлівы і задаволены, чаго сабе і вам жадаю.