Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

распасьціраўся шырокі, роўны луг, прыбраны ў кветкі, як маладая да шлюбу. Гэтта — доўгімі зялёнымі ўстужкамі рунеліся ніўкі з дзікімі грушамі, яблынямі, с кудзёркамі ракітніка па межах. А там — пад гарою, прытуліўся шэры будынак з белым, агорнутым гаем бярэзніка, касьцёлам пасярэдзіні. Адтуль-жэ выбегала, абгароджэная ў дзьве жэрдкі, дарога ды шпарка імчалася па полі. Яна закрыўлялася, выпроствалася, выкручвалася, як вуж, ва ўсе бакі, разбегалася чорнымі сьцежкамі, а потым, стрэўшы другую, пускалася с тою на выпярэдкі, аж покі не зьнікалі абедзьве за песчаным узгоркам…

Сьпевалі жаваранкі, і песьні іх, як нязлічонае мноства срэбных звонікаў, звінелі, зліваліся ў нябёсах, абрываліся, як струны, зноў пачыналіся, а гуртам рабілі адно цудоўнае, благаснае набажэнства, адну велебную ўдзячную канту.

Наагул, усё было аздобна, слічна і пекна, як „у сэрцы чэлавека ў часіну шчырае малітвы“.

Задрымацела серцэ ў папугая ад хараства Божага сьвета! З вялікае, нястрымалае! радасьці ён ня чуў сваіх скрыдлаў: лётаў ў зад, нёсся ў перад, садзіўся, ўзнімаўся, імчаўся ў выш, спускаўся ў ніз і — ня мог нацешыцца, ня мог наглядзецца. Аж покі не