Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сціху, нібы прабуючы горла, рыкала быдла, блеялі ягняты, меркаталі авечкі. Недзе здалёк заіржала жэрэбя, яму атклікнулася матка. Скрыпела студня, грукалі вёдры, чулася жаночая размова. Па падворку бегаў хлопчык, ляскаў пугаю па зямлі ды раз-па-раз выгукаў: „Быдла выганя-яй!“ Вёска, прачнулася, гаманіла, гула, як вулей с пчоламі падчас раеньня.

Папугай імчаўся далей, за вёску.

Хмурнеўся навокала маўчозны, насуплены лес. Здавалася, бытцым ішоў ён, спыніўся ды замысьліўся, абступіўпы ваколіцы цёмна зяленымі мурамі. З лесу, як с-пад зямлі, чуць чуваць данасілася кукуваньне зязюлі. Срэбрам блішчэла на сонцы рэчка, абапал абросшая купчастымі вербамі, алешнікам, тонкім гушчар-лазьняком. Сонцэ купалася ў вадзе, і вада зьяла, усміхалася, падобна да люстра, ў каштоўнай зялёнай аправі. Сярод па́расьніку на ўзлесьсі вышэлі магутные дубы, трымаючы на гальлі, як абярэмя ламья на галаве, бусьліные гнёзды. У гнёздах на аднэй назе, як на тонкім чырвоным пруце, стаялі буслы ды, падняўшы ў гару дзюбы, ляскалі з радасьці, мусіць, што даў Бог харошы дзянёк і ў іх ня горш, як у іншых: ёсць і гняздо, будуць і дзеткі. Знізу-ж пад гнёздамі за нешта сварыліся шпакі з верабьямі. Па той бок —