Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спытаўся? Так, абы бэсьціцца. Німа каму біць…

І, пачуўшы вясёлы малады рогат, ён толькі скрывіцца, як кіслага яблыка зьеўшы, „Пашла верабінавая ноч“, — махае Моўша рукою: „цяпер за якую двузлотку будуць таўчыся да трэйціх пеўнёў“. Каб дарма не турбавацца, дык ён на гэты час кудысь саўсім знікае. Бо — ніхай яго пярун спаліць, — як не ўдыгай, а распустам гэтым, лабатросам не ўнаровіш, а як не трапіш пад густ, дык і па патыліцы атрымаеш. Былі здарэньня, ён не забыўся, памятуе. Ды-й досыць з яго! набегаўся, навярэдзіўся. Гэта ні жарты! — цалюткі дзень як на спружынах: ані зьесьці, ані прысесьці:

Цяпер і цукеркі і іншые дзявочые ласункі прадае сама, Мырка, а застаецца даглядаць за ўсім адзін папугай. Лепшаго вартаўнічаго пашукаць трэба: вока ня спусьціць с таго што творыцца ў карчме. Не першынка яму бачыць. Ігрышчы спраўляюцца амаль ня кожна сьвята, ў зіму на прыклад, але-ж заўсёды яму цікава, усё роўна як і тым дзецям, што на гэты час паўпіраюцца насамі ў шыбы, пішчаць і мітусяцца на прызьбі. Ды й не адны дзеці на ігрышча ідуць паглядзець, ідуць і маладзіцы і нават ста-