Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рые кабеціны. Толькі яны заходзяць у самую карчму, прыпыніўшыся дзе-нібудзь у куточку, на відавоку, яны патпіраюць бароды рукамі, шэпчуцца, ківаюць галовамі ды стрыгуць вачыма. Не адна ўспомніць маладые леты і не раз уздыхае цяжка, глянуўшы на сябе і навокала…

Вось тромкнула іскрыпка, разоў колькі прайшоўся па струнах цымбалісты. Ёкнуда, сэрца ў моладзі. Як маланкаю, асьвяціўся твар у саромлівых дзеўчат. Цясней сціснуліся ў кучку яны, часьцей забілася сэрцэ іх. Бледнасьць ірвецца прэч і раскладваюцца вусны ў шчасьлівую усьмешку.

— Дзядзька, лявоніху! гукнуў нехта с хлопцаў і — „грай музыка, калі граеш, калі добру жонку маеш!“ Не грукацяць гэтак вогіры на стайні, як затупацелі хлопцы абцасамі. Патхапіўшы спаднічкі, распусьціўшы хвартушкі ў пальцах, заружэваўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы, — дробна, як бобам, выплюць дзеўчаты. Дэлікатна, лёгка, як птушкі, ўюцца яны каля хлапцоў, не крануўшы, здаецца, чэравікам падлогі. Раз’юшэные павабным мірганьнем, даклярушчым палкім вокам дзяўчыны, ажно жахаюцца хлопцы. Той прысьвісьне, той зашлепчэ, там цокаюць, тут гокаюць, а Сём-