Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляецца ўсім настрэнчыць, за ўсім даглядзець, ды дай ты сьвет! Той крычыць, той гірчыць, той лае, а той, ніхай яму ліха, мяркуе каўхануць знячэўку. Нарэшці — не разарвацца-ж яму? — ён кідае слухаць, а толькі, як вар’ят, бліскае вачыма ды асекаецца ва ўсе бакі:

— Пачэкай!.. Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!... Трымайся чаргі, калі ласка!.

Турбація Моўшы дадае шмат клопату і папугаю. Спагадаючы гаспадару, ён метушыцца па клетцы, як непрытомны, злуе, верадуе. Згледзіўшы, што колькі дзядзькоў зляпілася цэлавацца, вытарачыцца на іх ды, як пуп яго ня трэсьне, галасуе:

— Ня ўсеж разам, ягомосьці! Трымайся чаргі, калі ласка!

Але гэта-б ешчэ асьвяціся! Трэ‘ жыць, трэ й патурбавацца. Захочэш есьці, дык знясеш паняверку, перэтрываеш і зневагу. Дарма, кажуць, і каза воўку не скачэ, — разумна разважае Моўша. Толькі не бачыў ён карысьці, не было яму жаднаго рахунку вось с тае завірухі, якую завіналі хлопцы з дзеўчатамі, сеправіўшы пад поўнач ігрышчэ. Не, не, не кажыце, з гэтым Моўша дагэтуль ня хочэ згодзіцца! Круцяць, вернуць голавы, а чаго, каб хто