Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чатырох пярэдніх зубоў. Дзеля гэтаго, — дадаваў апаведаўца; — загадалі абгарадзіць калодзізі па вёсках.

„Ратуй“ заўсягды ахвотна, вітаўся с папугаем і за кожным разам трымаў за пазухай нешта ласае для яго. Ухмыляючыся на ўсю бяззубую губу, ён падходзіў да клеткі, даставаў гасьцінца ды, задраўшы галаву, прамаўляў:

— На, вось схруметай, крысановы!

І Карусь надта спадабаўся папугаю, хоць сам добра ня ведаў папугай, за што больш: за прысмакі, ці за яго вясёлую натуру. Вельмі-ж бо здаўся Ратуй на ўселякіе шкілярства. Ён ні кроплі ня быў падобен на Сёмку: як прыдзе, не сядзе, ня будзе маўчаць. Курыў, праўда, і ён люльку, але змерна і ніколі ня меў нораву штурхацца, як Сёмка, сваім цыбуком. Не, Карусь саўсім другі чэлавек. Ніхто ў карчме не патрапіць гэтак здатна і сьмешна паскакаць ці пасьпеваць, як бязногі Ратуй! Досыць яму, напрыклад, праглынуць чаркі са дзьве, дык ён ужо ня ўрымсьціць на мейсцы. Зараз выходзе на сярэдзіну, шпурае землю кульбаю, на якую досі апіраўся, бярэцца ў бокі, дый пачынае вычвараць, як той камэдыянт: