Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Дзяўчыначка чорна брова,
Паехала ў леc па дровы,
Зачапілася за пень
Прастаяла цэлы дзень.
Каб ня тые кавалеры,
Прастаяла-б дзьве нядзелі.“

Трэ’ было самому бачыць, як ён зграбна вырабляў пад песьню уселякіе выкрутасы. Падарвешся, бывала, з рогату, пазіраючы, як ён пачне ешчэ ківаць, падміргіваць ды на ўсе лады майстраваць сваімі кульбамі па падлозе… На што ўжо сур’ёзны быў Сёмка, а і ўтрымацца ня мог: глянуўшы на гэтые штукарства, сьцінаў зубы, аж цыбук трэшчаў, трос галавою, а потым браў чарку ў рукі, бразгаў ёю аб паўпляшкі ды перацінаў у тахту:

— „Вой ты Тодар, я Тадора,
Та-бе ла-паць, мне а-бо-ра.

А Ратуй, кінуўшы сваё, пачынаў затым ўтураваць яму:

Во-й скачыце, майткі мое,
Бо ёсць дома яшчэ трое…

Пад гэту камедыю падыходзіла ешчэ колькі вясковых ягомосьцяў, а сярод іх добра знаёмы папугаю Пранцісь Канцавы. Толькі ня шэньціла Пранцісю: ня доўга ён бавіўся ў карчме. Забегаў ён сюды, як сам