Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іншы як бязногі Карусь Ратуй… І тож хітрушчы бый гэты папугай! Крый Божэ, каб ён памыліўся ды абазваў Каруся Ратуем. Спанатрыў, што гэта мянюшка, а ня прозьвішчэ. Не раз-бо яму даводзілася бачыць, як бязногі пёрся да бойкі, калі хто, не ўсьцярогшыся, аклікаў яго гэтак. — „Я табе нос падатру!“ — крычаў тады бязногі, замахнуўшыся кульбаю: — „Ты ў мяне язык прыкусіш, нябось!“ — Знаў папугай, за што й прадражнілі Каруся Ратуем. Вось як, разгаварыўшыся, апаведаў Сёмка.

Неяк а поўначы, крыху мусі пад чаркаю, немач яго, ці якое ліха, прымусіла несьці смольны корч да дому. Па-пацёмку чэрці яго насунулі на студню, Зруб яму прыдаўся парканам, а „баба“ — шулой каля хаты. Не разгледзіўшы, падняў ён, як звычайна, нагу ды цьвёрдаю ступою стаў, ведама, перэлазіць, але трапіў не да сябе на двор, а… на дно студні, — „Ратуй! — залямэнтаваў ён на ўсю вёску „хто ў Бога верыць, ратуй!” На гвалт пазбегаліся людзі с кіямі, з ліхтарамі, с качэргамі. Угледзь гэта с калодзізі і Карусь, дык ён абамлеў-бы с спалоху. Біць не давялося нікога, а Каруся выратавалі. Ён паламаў сабе ногі, расквасіў нос і патыліцу, а на заўтра не далічыўся