Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Требажъ вѣдаць и разумѣць, што строй народны: ціоплы, паважны, хвасьливы зъ прадвѣку стасоўны да нашаг͆о климату и затымъ здароўю служыць.

На доўг͆ія суконныя свиты мужчынъ, падпаясаныя ткаными штучна альба иными па̀сами; на пѣкные гарсеты, вышываныя спадницы и кашули у „лу̀катки“, „шклюды“, „цэркаўки“ и т.д. Маладзицъ и Дзяўчатъ, да кали яще тыя заплятуць коски чырвоными стужками, наложаць на шыю блисьцящыя пацярки ня наглядзѣ̀цца, а якъ хорамъ запяюць сребнымъ г͆о́ласамъ ро̀дную пѣсьню, дыкъ и заплакаць хочацца, такъ бяре сваіо за сэрца!.. Аўсіожъ тоя забываць стали сяляня цяпѣръ!..

Адзѣжа ваша зрабилася куртата, паркаліова у кабетъ, добра азначая паўсталы кѣпски абычай у народзя.

Ой злѣ!

Сялу патребны паважаныіе мужы̀-гаспадары и працавитыіе, г͆речныіе дзяцюки и хлопцы, а ня апо̀и, цыбатые савиздралы и „жулики“; патребвы разтаропныя г͆аспадыни, скромныя, здаровыя маладзицы и дзявицы, а ня разпустныя, вѣтрамъ падшытыя, блѣдныя „Букѣтки“, „Имасьцянки“ и „пастацянки“…

А͆гледзьцясяжъ на блудъ! На што вамъ тыя брыдкія курты, да жакѣты? Сукни да кофтки? на што г͆уляць ня з͆грабна нѣкія „Кундрыли“? кали маяця свой паважны „Таняцъ“, каторымъ бывала пачыналася усякая народная вясіоласьць; сваѣ, якъ а͆гонь жаркія „мяцѣлицы, качаны̀, г͆андзи, лявонихи и т. д.