Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Народъ задумаў малпаваць мяшчанъ и друг͆ихъ, а ня вѣдая таг͆о, што іонъ у сваѣй народнай былиня таки маляўничы и паатычны, и што яму наватъ завидуюць у томъ дзѣля найбаг͆ацѣйшыя людзи!

Умилу̀йцяжъ сваіо ро̀дная, пакиньця ўсіо мо̀дная, вамъ ни якъ ня да тва̀ры и ня да толку сѣльскаго!

Зачниця ткаць даўнія ткани, адзявацца у народны, свой, пѣкны и ціоплы прыадзѣвакъ; ня забывайця пѣсни старыхъ якъ свѣтъ, ткливыхъ якъ маци, а ста̀няцяся лепшыми здаравѣйшыми, прыг͆ажѣйшыми, баг͆атыми! Якъ зъ часамъ народъ такъ урондзицца мудра празъ праўдзиваю г͆рамату, якъ научыцца усякихъ раміослъ, стане ахвотна служыць и зарабляць усюды, якъ настроиць г͆аспадарку, сваи хаты и ўсіо водлуг͆ъ патрэбы праг͆ресса, то пазная смакъ духо̀вы у ро̀днай старанѣ, г͆дзѣ яму будзя жыцьца выг͆о̀дна, мила и хыба таг͆ды варіатъ яки захоча ицьци у прочки, кидаць сваіо святоя, для няпеўнаг͆о на чужбинѣ даліокай.

Дыкъ Брацьця! старайцяся адъ усяг͆о сэрца прыдабыць што найбольшъ цноты хрысьціянскай, маральнай и научнай асьвѣты, а рэшту ужо дасць Бог͆ъ добры сута зъ зямѣльки ро̀днай, которую мусиць Іонъ празначыў вамъ самъ, на варстатъ працы вячыстай, кали вы у нѣй параджа̀лися и рахуяцяся яя сынамі. Да працыжъ брацьця! да працы зъ Бо͆гамъ!!

Канѣцъ: