Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся͆го сэрца кабъ дамы̀ вашы, сіолы вашы сталися вамъ милы и дастатни, празъ усякую цноту вашу.

IV.

Запытаяця: якъ жа урондзицца кабъ стала лепшъ?

А отъ якъ.

Гарелку трэба кинуць и канѣчна цьвярозыми зрабицца, бо бязъ таг͆о николи жаднаг͆о толку ня будзя.

Дальшъ, треба учыцца пильна уся͆го, гдзѣ толька здарыцца можнасьць.

Часъ треба шанаваць, кабъ и минуты ня страциць дарамъ, бо іосьць разумная прыказка баг͆ацѣйшаго на свѣця народу, Аг͆лічанъ, што: „часъ то г͆рошы“, а ўласняжъ народъ нашъ у гэтамъ ня разумѣя ничог͆а и трациць ня толька грошы на пьянства усвятки аля и часъ у будни, да на ўсялякія праводы забабонныя якъ: „Градавыя Сярады“, „Выпятры“, „Мяртвыхъ Вяликдзянь“, Миколинъ Бацька „Паликопа“ и Бог͆ъ вѣдая што яще. Отажъ треба свяциць толька святки, наказаны хрыстовай вѣрай, прыстойна, зъ малитваю у сэрцы, зъ чытанямъ добрыхъ ксіонжакъ, а ня пьянствамъ г͆рэшнымъ; свяциць такъ, кабъ выпачаўшы брацца зъ падвойнаю ахвотаю да работы. Такимъ спосабомъ прыбудзя у г͆аду шматъ большъ дараг͆о͆га часу, а цьвярозыя г͆óлавы стануць мудрей радзиць абаўсіомъ, што касаяцца дабра̀ сяла и воласьци